Ведай свае правы: Як змагацца за беларускую мову? (відэа)
У выніку рэферэндуму 1995 года руская мова атрымала статус дзяржаўнай. З таго часу беларускамоўным грамадзянам усё цяжэй адстойваць свае моўныя правы. Пра магчымыя захады дзеля іх абароны – у праграме “Маю права” тэлеканала Белсат.
У рубрыцы “Ведай свае правы” намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч адказвае на пытанні:
00.29 – Які закон абараняе моўныя правы грамадзянаў?
00.48 – Валодаць дзяржаўнымі мовамі – гэта выбар ці абавязак?
01.19 – На якой мове чыноўнікі павінны даваць афіцыйныя адказы на звароты грамадзянаў?
01.32 – З якой мовы мусяць транслітараваць імя і прозвішча ў пашпарце?
01.54 – На якой мове мусяць ставіць іншыя адзнакі ў пашпарце?
02.35 – Ці можна патрабаваць, каб пасведчанне кіроўцы ды тэхпашшпарт на аўтамабіль выдалі на беларускай мове?
02.56 – Ці можна абіраць мову навучання ў школах і ВНУ?
03.22 – Што рабіць, калі людзі жадаюць назваць дзіця беларускім імём, а ім адмаўляюць, бо ў спісах гэткага няма?