viasna on patreon

Канец “лібералізацыі”? Вячаслава Сіўчыка затрымалі ўначы і моцна збілі

2016 2016-04-19T09:36:00+0300 2016-04-19T15:39:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siuchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

19 красавіка каля 3 гадзін ночы ў пад’ездзе дома супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста апазіцыі і лідара руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка. Па словах ягонай маці спадарыні Галіны, яго доўга каравулілі, а як затрымалі – пачалі моцна збіваць. З яго садралі куртку і швэдар і закавалі ў кайданкі.

Сіўчык паспеў датэлефанавацца да жонкі, якая спусцілася з кватэры ў пад’езд. Аднак яе груба адштурхнулі і паведамілі, што муж нібыта брыдкасловіў.

Вядома, што актывіста трымаюць зараз у РУУСе Цэнтральнага раёна Менска. Фактычную прычыну затрымання Сіўчыка  спрабуюць высветліць праваабаронцы.

Стала вядома, што лідара руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП) і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4. КаАП). Разгляд адміністрацыйных спраў актыцвіста адбудзецца сёння ў Цэнтральным судзе Мінска. Пачатак у 11-00.  

Апошні раз актывістаў ў Мінску з прымяненнем фізічнай сілы затрымлівалі некалькі месяцаў назад, калі Павел Сяргей і Максім Шыцік у зале суда пад час разгляду “справы графіцістаў” разгарнулі расцяжку на якой было напісана «Мастацтва – не злачынства». Тады ж быў моцна збіты і журналіст Павел Дабравольскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства