viasna on patreon

Налёты сілавікоў на актывістаў працягваюцца

2016 2016-04-20T08:48:54+0300 2016-04-20T11:55:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Услед за начным нападам і затрыманнем з прымяненнем фізічнай сілы палітыка Вячаслава Сіўчыка, супрацоўнікі сталічнай міліцыі звярнулі ўвагу і на іншых актывістаў.

Каля 20-00 19 красавіка трое супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі ўварвацца ў кватэру да Максіма Вінярскага, доўга грукаючы ў дзверы. Яны аніяк не тлумачылі свае дзеянні, таму Вінярскі вырашыў ім не адчыняць.

Прыкладна ў той жа час супрацоўнікі міліцыі завіталі на падворак да актывісткі і рэжысёра Вольгі Нікалайчык. Праз дзверы яны адказалі Вользе, што з Партызанскага РУУС і хочуць задаць некалькі пытанняў. Далейшыя падзеі апісвае Вольга ў сваім фэйсбуку:

Паўгадзінкі таму менты прыходзілі дахаты з Партызанскага РУУС - не палянаваліся з іншага канцу горада целепацца. Адкройце, кажуць, нам бы вадзічкі. Мы толькі пагаварыць - а самі такія ўсе у штацкім – джынсавыя. Пыталіся праз дзверы - а шой та я рабіла 16 сакавіка вечарам? А ці была я на Плошчы Перамогі? Дык хто на ёй толькі не быў. Я нічога не парушала - сказала ім і пайшла кіно глядзець, - стойце пад дзверру, хоць ляжыце. Пайшлі - позву пакінулі ў скрыні паштовай.

Вольга Нікалайчык

 Праваабаронцы мяркуюць, што такія дзеянні сілавікоў звязаныя са спробамі збіць грамадзянскую актыўнасць насельніцтва напярэдадні адзначэння 30-годдзя Чарнобыльская катастрофы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства