viasna on patreon

Справа праваабаронцы Азімжана Аскарава можа быць перагледжана

2016 2016-04-25T19:19:00+0300 2016-07-07T17:15:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/askarau_azimzhon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў, кыргызскі праваабаронца ўзьбекскага паходжаньня, асуджаны на пажыццёвае зняволенне

Азімжан Аскараў, кыргызскі праваабаронца ўзьбекскага паходжаньня, асуджаны на пажыццёвае зняволенне

Пра гэта 25 красавіка заявіў Вярхоўны суд Кыргызстана - пасля таго, як Камітэт па правах чалавека ААН 21 красавіка заклікаў улады краіны вызваліць вязня сумлення, асуджанага да пажыццёвага зняволення.

Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі ўлады Кыргызстана вызваліць Азімжана Аскарава, паколькі, на іх думку, ён быў затрыманы незаконна, утрымліваўся ў бесчалавечных умовах, падвяргаўся жорсткаму абыходжанню і быў пазбаўлены магчымасці належным чынам падрыхтавацца для абароны ў судовым працэсе.

Як паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда Кыргызстана, у выпадку звароту Азімжана Аскарава ў Вярхоўны суд з заявай пра перагляд яго крымінальнай справы ў сувязі з новымі абставінамі, рашэнне будзе прымацца судом з улікам довадаў, прадстаўленых Камітэтам.

«Артыкул 41 Канстытуцыі Кыргызстана абавязвае нас прыняць меры па аднаўленні правоў і свабод Азімжана Аскарава ў сувязі з паступіўшым у Вярхоўны суд адпаведным рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека, - цытуе старшыню Вярхоўнага суда Кыргызская рэдакцыя «Свабоды». - Раней Аскараў быў асуджаны за забойства міліцыянта. У адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, указанае вышэй рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека з'яўляецца падставай для аднаўлення разгляду Вярхоўным судом яго крымінальнай справы па новых абставінах».

Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт FIDH Талекан Ісмаілава паведаміла, што Аскараў будзе пісаць заяву пра перагляд справы.

Азімжан Аскараў быў асуджаны да пажыццёвага зняволення па абвінавачванні ў распальванні міжэтнічнай варожасці, арганізацыі масавых беспарадкаў, саўдзеле ў забойстве супрацоўніка сілаў бяспекі падчас падзеяў чэрвеня 2010 года на поўдні Кыргызстана. Абарона заяўляла пра невінаватасць свайго падабароннага - пра тое, што ён знаходзіўся ў іншым месцы, калі было здзейсненае злачынства.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Азімжана Аскарава вязнем сумлення. У 2015 годзе дзяржаўны дэпартамент ЗША ўзнагародзіў яго «за ўнёсак у захаванне правоў чалавека». У адказ Кыргызстан дэнансаваў складзенае ў 1993 годзе пагадненне з урадам ЗША аб супрацоўніцтве.

Таксама па тэме:

Вярхоўны суд Кыргызстана адмаўляецца пераглядаць пажыццёвы прысуд праваабаронцу Азімжону Аскараву 

Прадстаўнік АБСЕ наведала ў турме праваабаронцу Азімжона Аскарава 

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Азімжон Аскараў 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства