viasna on patreon

Вячаслава Касінерава судзяць за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі

2016 2016-04-26T09:53:01+0300 2016-04-26T11:59:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/antyfa33-hb2jn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Фота "Наша Ніва".

Акцыя каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Фота "Наша Ніва".

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 красавіка разглядаецца адміністрацыйная справа актывіста "Пошуга" і фігуранта “справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП  (удзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якое адбылося 8 красавіка каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Тады некалькі юнакоў правялі акцыю ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў, вывесіўшы расцяжку “Лапы прэч ад антыфашыстаў” і запаліўшы фаеры.

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Сведкамі выступілі супрацоўнік міліцыі Бохан і ягоны сябар Баёк, якія ехалі на аўтамабілі і заўважылі, што нехта вешае расцяжку на агарожу. Яны і затрымалі Касінерава.

Суддзя прыняла рашэнне адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку, паколькі ў ім выявілася шмат недакладнасцей і блытаніна з часам здзяйснення правапарушэння.

У матэрыялах справы знаходзіцца фотаздымак з акцыі, які прадставілі супрацоўнікі міліцыі. Аднак, адразу заўважна, што здымак пастановачны, у чым няцяжка пераканацца, параўнаўшы фотаздымкі  з акцыі, якія былі апублікаваныя на сайце “Нашай Нівы" і з матэрыялаў адміністрацыйнай справы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства