За акцыю салідарнасці з Надзеяй Саўчанка – штраф 20 базавых
https://spring96.org./be/news/82909
2016
2016-04-26T11:40:16+0300
2016-04-26T11:40:16+0300
2016-04-26T14:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/palienka-zmicer.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адмінстрацыйная справа Дзмітрыя Паліенкі разглядалася сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая адбылася 2 красавіка каля расійскай амбасады ў Менску. Сам Паліенка на суд не з’явіўся.
Сведка з боку абвінавачання, супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Крэер заявіў, што для доказу ўдзелу Паліенкі ў акцыі была скарыстаная спецыяльная праграма для вызначэння асобы па фотаздымках.
Суддзя Міхаіл Хома вынес пастанову пакараць актывіста Дзмітрыя Паліенку штрафам у памеры 20 базавых велічынь.