viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-04-26T15:29:54+0300 2016-04-26T15:31:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  Акцыя памяці да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі ў Бярозе пад забаронай; Актывіста Рыгора Грыка аштрафалі на 40 базавых велічынь за ўдзел у масавай акцыі; Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў некаторыя акты заканадаўства, у тым ліку ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы, датычныя экстрэмізму і распальвання сацыяльнай варожасці.   

"Каментар": Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з "Белсатам". Пасля суду на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот.

"Асоба": Гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў. Са спадаром Віктарам гутарым пра надзённыя праблемы праваабаронцаў ды актывістаў Гарадзеншчыны, працу з грамадзянамі, а таксама спробы весці дыялог з дзяржаўнымі структурамі.

У музычных паўзах - гурт :BN: .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства