viasna on patreon

Журналістку Александрыну Глаголеву будуць судзіць за фатаграфаванне пікета

2016 2016-05-02T11:38:11+0300 2016-05-02T11:39:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pressa.jpg

Журналістку «Бобруйского курьера», якая фатаграфавала прафсаюзны пікет, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Карэспандэнтка «Бобруйского курьера» Александрына Глаголева была выкліканая да ўчастковага інспектара мясцовага УУС Юрыя Савіча. Там Александрыну азнаёмілі з пратаколам, складзеным участковым інспектарам Слонімскага РАУС Аляксандрам Навасадам.

Глаголеву вінавацяць ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Міліцыянты сцвярджаюць, што журналістка прымала ўдзел у недазволеным пікеце актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, які праходзіў 31 сакавіка ў Слоніме. Актывісты РЭП з Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі ў той дзень ладзілі грамадскую акцыю па падтрымцы свайго Слонімскага калегі, якому не працягнулі працоўны кантракт.

Александрына Глаголева, а таксама яе муж журналіст Яўген Глаголеў-Васьковіч, па заданні «Бобруйского курьера», асвятлялі гэта мерапрыемства. У тым ліку, фатаграфавалі тое, як праходзіў пікет.

Публікацыя пра мерапрыемства – «Бабруйскія актывісты прафсаюза РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» – была  размешчаная на сайце «Бобруйского курьера» 2 красавіка. Між тым, 24 красавіка на Яўгена Глаголева-Васьковіча склалі пратакол як на парушальніка заканадаўства. А цяпер адміністрацыйнае вытворчасць распачатая і ў дачыненні да Александрыны.

Са слоў міліцыянта, які складаў пратакол апытання, суд прызначаны на 13 мая. І хутка абодвум журналістам будуць дасланыя позвы. Па патрабаванні Глаголевай  у матэрыялы справы былі ўключаныя пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бобруйского курьера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўка гэтага матэрыялу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства