viasna on patreon

Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў

2016 2016-05-02T12:48:54+0300 2016-05-02T12:53:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/varaksin_departacia2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асобу без грамадзянства Уладзіслава Вараксіна пасля судовага паседжання, якое адбылося 29 красавіка, дэпартавалі з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.

29 красавіка ў судзе Брэсцкага раёна абыўся разгляд скаргі Уладзіслава Вараксіна на пастанову першага намесніка начальніка АУС Брэсцкага райвыканкама І.С. Федарука ад 13.04.2016 аб дэпартацыі. У ёй Уладзіслаў прасіў пакараць яго штрафам без дэпартацыі, бо з 45 гадоў свайго жыцця 43 гады пражыў у Беларусі, нарадзіўся і вырас у Берасці, адбываў свае пакаранні і працаваў таксама ў Беларусі, тут два разы ажаніўся і мае ў Брэсцкім раёне непаўнагадовага сына і састарэлую маці, якія патрабуюць ягонай дапамогі і апекі.

Падставай жа да дэпартацыі паслужылі ягоныя адміністратыўныя парушэнні, несваечасовая рэгістрацыя па месцы жыхарства, у дадатак скончыліся 90 дзён знаходжання на тэрыторыі рэспублікі замежніка. Аднак, замежным грамадзянінам Уладзіслаў Вараксін ніколі не быў. Пашпарт быў выдадзены яшчэ у СССР аддзелам унутраных спраў Маскоўскага райвыканкама г. Брэста.

Падчас суда Уладзіслаў Вараксін казаў, што 12 красавіка ён звярнуўся ў аддзел па грамадзянству і міграцыі, каб працягнуць рэгістрацыю, але з ім не сталі гаварыць – выгналі. На наступны дзень ён ізноў прыйшоў, каб неяк вырашыць праблему, але яго арыштавалі.

Па выніку паседажання суд адмовіў Уладзіславу Вараксіну ў задавальненні скаргі. Пастанова была імгненна выканана – ужо праз некалькі гадзін Уладзіслаў Вараксін ехаў цягніком у бок Расеі пад канвоем. Дэпартацыя на 5 гадоў.

72-гадовая маці дэпартаванага плакала:

“Я яго (сына) больш не пабачу...”

У сваю чаргу праваабаронца “Вясны” з Брэсту Уладзімір Вялічкін звяртае ўвагу:

“Мяркую, што прынцыповае рашэнне пра лёс Уладзіслава Вараксіна было прынятае задоўга да суда. Суд яшчэ не пачаўся, а “праяздны дакумант быў ужо выпісаны”. У 12 гадзін суд скончыўся, а ў 17 гадзін ён ужо на вакзале пад канвоем.

Цяпер Уладзіслаў Вараксін ужо ў Расеі. Для яго выраблены адмысловы дакумант, на падставе якога ён можа два з паловай месяцы легальна знаходзіцца на тэррыторыі Расіі. Але што потым? Расейскае заканадаўства, таксама як і беларускае, не прадастаўляе грамадзянства асобам, у якіх не знята судзімасць. А Уладзіслаў Вараксін мае непагашаную судзімасць.

Уладзіслаў Вараксін намагаўся стаць паўнавартасным членам грамадства, ажаніўся, завёў гаспадарку, але адсутнасць грамадзянства і бытавыя абставіны не дазвалялі яму нармальна працаўладкавацца і наладзіць жыццё. Дзяржава выштурхнула яго ў невядомае”.

Брэсцкая Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства