viasna on patreon

Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў

2016 2016-05-04T08:42:32+0300 2016-05-04T08:44:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siuchyk-3.jpg
Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

У Цэнтральным судзе Менску 3 траўня разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

Суд вырашыў аштрафаваць Сіўчыка на 60 базавых велічыняў (12,6 мільёна рублёў). Па артыкуле 23.4 КаАП пратакол вернуты ў РУУС на дапрацоўку — «для ўхіленьня недахопаў».

«Рашэньне судзьдзя выносіла недзе паўтары гадзіны. І калі яго абвяшчалі, прысутнічалі нават міліцыянты ў форме. Пры адсутнасьці незалежных СМІ ў залі былі камэры БТ. Адзін пратакол накіраваны на дапрацоўку. Усё грунтавалася на сьведчаньнях міліцыянтаў, і гэтыя сьведчаньні памяняліся. На жаль, суду ў нас няма. І душыць яны мяне будуць да канца. Па тым, што адбывалася сёньня ў Цэнтральным судзе, можна пісаць нейкую камэдыю, але толькі гэта ўсё ня сьмешна», — сказаўВячаслаў Сіўчык карэспандэнту Свабоды.

Сіўчык быў затрыманы ў тры гадзіны ночы 19 красавіка. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 17.1 і 23.4 КаАП).

Паводле палітыка, ноччу ён вяртаўся дадому, аднак супрацоўнікі міліцыі сілай выцягнулі яго з падʼезда і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Сіўчык прасядзеў у камэры да 14 гадзін, пасьля чаго яго даставілі ў суд Цэнтральнага раёну, які прыняў рашэньне вярнуць на дапрацоўку пратаколы ў сувязі з тым, што час і месца правапарушэньня не адпавядаюць пратаколу затрыманьня. Позву зноў зьявіцца ў суд 21 красавіка Сіўчыку ўручылі супрацоўнікі міліцыі ў падʼезьдзе яго дома ў 22 гадзіны 20 красавіка.

У судзе Сіўчык папрасіў перанесьці разгляд справы, бо яго адвакат не мог прысутнічаць на працэсе. Судзьдзя Вікторыя Шабуня хадайніцтва задаволіла і перанесла пасяджэньне на 3 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства