viasna on patreon

Праваабаронцы заклікалі сусветных поп-зорак адмовіцца ад канцэртаў падчас Гран-пры Еўропы ў Баку

2016 2016-05-04T12:20:52+0300 2016-05-04T12:52:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/enrique_iglesias.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Энрыке Іглесіяс. Фота: muziq.ro

Энрыке Іглесіяс. Фота: muziq.ro

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, якія аб’ядналіся ў кааліцыю “Спорт за правы”, каб супрацьстаяць рэпрэсіям у Азербайджане, звярнуліся да поп-зорак Крыса Брауна, Энрыке Іглесіяса і Фарэла Уільямса, абвешчаных хэдлайнерамі канцэртнай праграмы падчас Гран-пры Еўропы Формулы-1, з заклікам адмовіцца ад сваіх выступаў і асудзіць брутальныя парушэнні правоў чалавека ў краіне.

Мы звяртаемся да вас ад імя кампаніі “Спорт за правы”, якая намагаецца агучыць факты парушэння правоў чалавека ў Азербайджане напярэдадні Гран-пры Еўропы Формулы-1. Мы глыбока расчараваныя вашым рашэннем выступіць 18 чэрвеня на Гран-пры Еўропы ў Баку, улічваючы змрочнае становішча ў галіне правоў чалавека ў краіне. Мы заклікаем Вас заняць актыўную пазіцыю ў дачыненні да правоў чалавека ў Азербайджане і адмяніць выступы ў Баку.

Мы адзначаем Вашу падтрымку на дабрачынныя мэты, у тым ліку ў межах кампаніі Save the Children, якая выступае за заахвочванне і абарону правоў чалавека. На жаль, правы азербайджанскіх грамадзянаў не выконваюцца і не абараняюцца. Хоць 16 палітычных зняволеных і былі нядаўна вызваленыя, дзесяткі дагэтуль пакутуюць ў азербайджанскіх турмах, у тым ліку журналісты, блогеры, моладзевыя актывісты, палітыкі і рэлігійныя дзеячы, віна якіх заключаецца толькі ў тым, што яны былі нязгодныя з уладамі. Нягледзячы на ​​тое, што яны наогул не мусілі апынуцца за кратамі, вызваленыя зняволеныя не былі рэабілітаваныя; на іх да гэтага часу накладзеныя прававыя абмежаванні, якія перашкаджаюць іх працы і жыццю, а некаторым з іх забаронена пакідаць межы краіны дзеля атрымання тэрмінова неабходнай медыцынскай дапамогі. У больш шырокім сэнсе, грамадзянская супольнасць спрабуе працаваць у амаль немагчымых умовах, а шэраг НДА сталі ахвярамі палітычна матываваных крымінальных справаў. Журналісты працуюць у атмасферы страху, дзяржава дамінуе ў медыя-асяроддзі, дзе жорсткія напады – нават забойства – супраць крытыкаў рэжыму здзяйсняюцца беспакарана.

Як і ў выпадку з папярэднімі прэстыжнымі падзеямі, азербайджанскія ўлады выкарыстоўваюць Гран-пры Еўропы як спробу абяліць свой імідж, каб адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад парушэнняў правоў чалавека, якія адбываюцца ў краіне. Насуперак Вашаму жаданню Вашыя выступы будуць выкарыстаныя як частка гэтай маскіроўкі, як прапаганда ў руках ўсё больш аўтарытарнага ўрада. Выступ у Азербайджане паслужыць далейшаму паглыбленню пакутаў палітычных зняволеных у краіне, а таксама многіх іншых, чые правы былі парушаны гэтым самым урадам, які атрымае ад Гран-пры Еўропы неабходныя дывідэнды.

Але ў вас яшчэ ёсць шанец усё выправіць. Мы заклікаем Вас адмяніць выступы ў Баку, і выступіць публічна, асудзіўшы ўжыванне жорсткіх захадаў у галіне правоў чалавека ў Азербайджане, а таксама заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітычных зняволеных. Звяртаем Вашу ўвагу на каментары, зробленыя вакалістам гурта U2 Бона на сцэне ў Манрэалі ў чэрвені мінулага года, у ноч цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Баку. Бона назваў імёны шасці палітычных зняволеных у Азербайджане, паказаўшы іх фатаздымкі на арэне, і перадаў пасланне прэзідэнту Аліеву: “Калі што-небудзь здарыцца з адным з нашых сяброў, мы прымусім Вас адказаць за гэта”. Пяцёра зняволеных, імёны якіх ён назваў, былі вызваленыя. Мы лічым, што Ваша цвёрдая пазіцыя па правах чалавека таксама можа аказаць значны ўплыў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства