viasna on patreon

За зачыненымі дзвярыма адбываецца судовы працэс над рэдактарам незалежнай газеты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам. Рашэньне пра разьбіральніцтва крымінальнай справы Віктара Івашкевіча ў закрытым судовым паседжаньні было вынесенае з парушэньнем правіл судовай вытворчасьці.

2002 2002-09-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 верасьня суд Першамайскага раёну г. Мінску вынес пастанову аб тым, што крымінальная справа Віктара Івашкевіча будзе разгледжаная ў закрытым судовым паседжаньні. Судззя папрасіў ўсіх прысутных (у тым ліку і прадстаўнікоў СМІ) пакінуць залу. Людзі адмовілся выходзіць, пасьля гэтага быў выкліканы АМАП.
Журналіст Валеры Шчукін на лесьвіцы быў спынены брытагаловымі маладымі ў спартовых касьцюмах людзьмі, якія пачалі заламваць журналісту рукі і парвалі кашулю. Як высьветлілася пазьней, гэта былі супрацоўнікі міліцыі. Валеры Шчукін адразу напісаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і перадаў яе ў канцэлярыю суда і РУУС Першамайскага раёну.

Варта адзначыць, што рашэньне пра разьбральніцтва крымінальнай справы Віктара Івашкевіча ў закрытым суовым паседжаньні было вынесенае з парушэньнем правіл судовай вытворчасьці.

Паводле Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу Рэспублкі Беларусь,
разьбіральніцтва крымінальнай справы ў закрытым судовым паседжаньні дапускаецца толькі ў інтарэсах забесьпячэньня аховы дзяржаўных сакрэтаў, а таксама па справах аб злачынсвах, зьдзейсьненых асобамі, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, па справах аб полавых злачынствах і іншых справах у мэтах папярэджаньня разгалошваньня зьвестак пра інтымных баках жыцьця ўдзельнікаў альбо зьвестак, якія прыніжаюць іх годнасьць, і ў выпадках, калі гэтага патрабуюць інтарэсы забесьпячэньня бясьпекі пацярпелага, сьведкаў альбо іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу

Нагадаем, што Івашкевіч абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні спробы злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ -- “Паклёп у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. В.Івашкевічу за “распаўсюджаньне заведама ілжывых і зьневажальных зьвестак аб Прэзідэнце, спалучаных з абвінавачаньнем у зьдзяйсненьні цяжкага злачынства” пагражае турэмнае зьняволенне на тэрмін да пяці гадоў.
Акрамя таго, сп. Івашкевіч абвінавачаны і па частцы 2 артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу РБ у зьдзяйсьненьні публічнай абразы Прэзідэнта. За гэта яму пагражае турэмнае зьняволенне тэрмінам да трох год.
Пракуратура лічыць, што сп. Івашкевіч спрабаваў абразіць і хлусліва абвінаваціць Прэзідэнта ў карупцыі, калі прыняў рашэньне надрукаваць ў сваёй газеце матэрыял “Вор должен сидеть в тюрьме”.
Гэты матэрыял выйшаў напярэдадні выбараў прэзідэнта краіны ў верасьні 2001 году. Ён распавядаў пра факты магчымай карупцыі ў адміністрацыі А. Лукашэнкі і пра дзяржаўны гандль зброяй.
Паводле беларускага заканадаўства, паклёп з’яўляецца адбыўшымся злачынствам толькі тады, калі пра яго даведаўся хаця б адзін чалавек. Але гэты нумар газеты не быў распаўсюджаны, паколькі пракуратура па патрабаванні цэнзара Ўладзіміра Глушакова спыніла друк газеты і сканфіскавала ўжо надрукаваную частку накладу (39 500 асобнікаў з планаваных 400 000) яшчэ ў друкарні. Ніводзін асобнік газеты так і не патрапіў да чытача. Таму пракуратура і абвінаваціла сп. Івашкевіча не ў паклёпе, а ў “спробе паклёпу”, паколькі ягонае злачынства не зьяўляецца скончаным. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі чалавека абвінавацілі не ў паклёпе, а толькі ў спробе паклёпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства