viasna on patreon

Гарадзенца звольнілі з працы за выбары

2016 2016-05-11T16:12:30+0300 2016-05-11T16:13:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzjaczkou_igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Дзьячкоў.

Ігар Дзьячкоў.

Не паспела яшчэ стартануць сёлетняя выбарчая кампанія, як на агульным фоне зняцця санкцый і нібыта пацяплення у стасунках Беларусь-Захад працягваецца пераслед актывістаў. Кіраўніцтва Гарадзенскай абутковай фабрыкі звольніла з працы грамадскага актывіста Ігара Дзьячкова, недвухсэнсоўна даўшы яму зразумець, што галоўныя іх прэтэнзіі да яго гэта актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях у якасці назіральніка ад Праваабарончага цэнтра "Вясна". Ігар Дзьячкоў таксама з’яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” і Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Прычына звальнення – палітычная дзейнасць актывіста, які падчас выбараў быў назіральнікам ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Ігару Дзьячкову паведамілі пра гэта ў адміністрацыі абутковай фабрыкі:

– Была размова з дырэктарам. Працаваў 18 гадоў. Пытаюся, што здарылася, каму я перашкаджаю? Кіраўніцтва, іх намеснікі паглядзелі, што браў удзел у выбарах. Быў выпадак таксама, калі мяне не было на працы, а прыходзілі людзі ў пагонах і шукалі мяне па горадзе. У іх такія пытанні: “Што табе не падабаецца?”

Яшчэ адна прычына звальнення, на думку Ігара Дзьячкова, палягае на яго актыўнай пазіцыі па абароне правоў працоўных. Грамадскі актывіст, які з’яўляецца высока-кваліфікаваным слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў, нястомна дамагаўся падвышэння заробкаў на абутковай фабрыцы.

"Гарадзенская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства