viasna on patreon

Начная аблава на ўдзельнікаў пікету ў абарону жывёл

2016 2016-05-13T09:12:14+0300 2016-05-13T09:24:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zyrk-aktion-poshug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

На актывістаў з руху "Экалагічны Пошуг" і "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку 17 красавіка, ўчынілі сапраўднае паляванне прадстаўнікі сілавых структур.

Пра начную аблаву праваабаронцам паведаміў адзін з удзельнікаў пікету Вячаслаў Касінераў:

“На лесвіцы паверхам вышэй – супрацоўнік міліцыі, за домам стаіць міліцэйскі бус, і некалькі чалавек у цывільнай вопратцы дзяжураць пад домам”.

Дзяўчына Яна напісала:

“Да мяне і да Дашы прыходзілі з РУУСа, злавілі мяне двое проста ў ліфце, а вось з Дашай размінуліся. Пыталіся пра акцыю каля цырку і прапаноўвалі падпісаць пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Але я адмовілася. Тады яны паведамілі, што хутка выклічуць у суд, але маюць права затрымаць і да суда, калі мы не паабяцаем з’явіцца ў суд самі”.

17 красавіка напярэдадні цыркавога прадстаўлення актывісты руху «Экалагічны пошуг» і «Кошт жыцця» агітавалі байкатаваць цыркавое шоу з удзелам дрэсіраваных жывёл. Пікет працягваўся каля 20 хвілінаў. Неўзабаве да актывістаў «Экалагічнага пошугу» падышоў ахоўнік цырку. На месцы таксама аказаліся і людзі ў цывільнай вопратцы з відэакамерамі. Але калі прыехала машына міліцыі, удзельнікі пікету паспелі разысціся.

Частка ўдзельнікаў пікету была з завязанымі тварамі, але іх апазнаў супрацоўнік ГУБАЗу Ігар Луневіч, які асабіста прысутнічаў падчас акцыі. Пазней былы складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 25 красавіка ўсіх шасцёра актывістаў выклікалі ў Партызанскі РУУС Мінска, аднак яны адмовіліся туды йсці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства