viasna on patreon

Першы арышт ў гэтым годзе. Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечна на 7 сутак

2016 2016-05-16T11:56:50+0300 2016-05-16T12:06:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pavel_siargei2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сяргей. Фота з сацсетак

Павел Сяргей. Фота з сацсетак

Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту.

Паседжанне адбывалася непасрэдна ў будынку РУУС г. Маладзечна. Суддзя Жэчко Павел разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста Паўла Сяргея па ч. 3 арт. 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні", прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні і асудзіў да адміністрацыйнага арышту тэрмінам у семь сутак.

Нагадаем, 14 траўня каля 17 гадзін стала вядома, што за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечна быў затрыманы актывіст Павел Сяргей. Да суда малады чалавек знаходзіўся ў будынку РУУСа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства