Судаленка vs ваенная газета. Чыя возьме?
Сёння ў 12 гадзін суд Цэнтральнага раёна Мінска пачаў разгляд грамадзянскай справы па зыску гомельскага праваабаронцыЛеаніда Судаленкі да Беларускай ваеннай газеты аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Напярэдадні цікава павёў сябе аўтар паклёпніцкага артыкула з "Беларускай ваеннай газеты" Уладзімір Кажэўнікаў.
На сваёй старонцы ў LiveJournal ён напісаў, ды закінуў на старонку праваабаронцы ў Facebook наступнае:
"Правозащитником быть позорно, стыдно. Серьезные люди, которые профессионально занимаются правозащитной деятельностью, никогда не называют себя так. Профессионал называется уполномоченный по правам человека, омбудсмен, адвокат, нотариус... Неофициальная правозащитная деятельность имеет многочисленные формы:
- сбор средств для такой помощи (напр., Беляцкий);
- доставка ее из-за рубежа (напр.,Беляцкий);
- организация информационной пропагандистской атаки ящиков электронной почты государственных органов мнимыми "коллективными обращениями граждан" (напр., Судаленко);
- дискредитация государственных органов и должностных лиц (напр., Судаленко)".
Леанід Судаленка кажа, што да суда не хацеў бы каментаваць паводзіны ваеннага журналіста. “Я асабіста не знаёмы з Уладзімірам Кажэўнікавым, таму мне няма чаго пра яго сказаць. Раней я думаў, што яго па службе прымусілі надрукаваць пра мяне ганебны артыкул, а зараз я бачу, што гэты журналіст наогул не разумее, хто такія праваабаронцы.Паглядзіце як ён характэрызуе мяне, ці напрыклад Алеся Бяляцкага?”, - дадаў Судаленка.
Напамятаем, праваабаронца звярнуўся ў суд супраць журналіста “Белорусской военной газеты” Уладзіміра Кажэўнікава і дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр” аб прызнанні несапраўднымі і абвяржэнні звесткак, распаўсюджаныя пра яго 10 сакавіка ў артыкуле “Кому выгодно порочить белорусскую армию?” Публікацыя тычылася інцыдэнту з уцёкамі двух жаўнераў з размешчанай у Брэсце вайсковай часткі №92616 з-за збіцця і пагрозаў. Леанід Судаленка тады выступіў ініцыятарам звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.