viasna on patreon

78-гадовага пенсіянера судзілі за пікет

2016 2016-05-17T08:59:25+0300 2016-05-17T08:59:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg
Судовая зала.

Судовая зала.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска на 16 траўня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам несанкцыянаванага пікету,  78-гадовым Барысам Бабком з горада Крупкі Менскай вобласці. Пікет адбыўся яшчэ 31 сакавіка на плошчы Свабоды ў Менску. 14 траўня на кватэру Барыса Бабка ў Крупках наведаўся супрацоўнік міліцыі і пагражаў прымусова даставіць яго ў суд, калі ён 16 траўня не з’явіцца там добраахвотна. Пенсіянер прыехаў. Аднак яму было так кепска, што ў суд была выклікана хуткая дапамога.

 – Я ехаў на суд, выйшаў з электрычкі на станцыі “Мінск Усходні”. І адразу мне стала дрэнна. Я прыхінуўся да сцяны, крыху пастаяў. Нібы адышло. Пасля пайшоў у метро, паехаў у суд. Мне цяжка было ісці, але я паціху дайшоў да суда. І ўжо там папрасіў дзяжурнага міліцыянта выклікаць хуткую.

Медыкі прапанавалі Барысу Бабку адвезці яго ў абласную бальніцу. Але ён адмовіўся, каб прысутнічаць на судзе. Аднак 16 траўня суд так і не адбыўся. Разгляд справы прызначаны на 20 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства