viasna on patreon

“Справа Лапіцкага”: што скажа Мінскі гарадскі суд?

2016 2016-05-17T12:32:44+0300 2016-05-17T12:33:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapicki-80.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Лапіцкі. Фота: Беларуская праўда.

Аляксандр Лапіцкі. Фота: Беларуская праўда.

Нагадаем, не так даўно Фрунзенскі раённы суд Мінска прызнаў 80-гадовага пенсіянера Аляксандра Лапіцкага вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраваў яго на прымусовае лячэнне.

Тым не менш, пакуль пенсіянер знаходзіцца дома, а ў Мінскі гарадскі суд накіравана апеляцыя на рашэнне раённага суда.

Нагадаем, што ў 2011 годзе пенсіянер Аляксандр Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіняера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суду.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ўжо выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед Аляксандра Лапіцкага і перагледзець заканадаўства адносна паклёпу на дзяржаўных асобаў. Праваабаронцы не выключаюць, што арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнае Аляксандра Лапіцкага палітвязнем.

“У гарадскі суд накіравана апеляцыя па справе, – распавёў праваабаронца Алег Волчак. – Сам пенсіянер знаходзіцца дома, адчувае сябе добра. Дарэчы падзякаваў усіх, хто выказваў і выказвае яму словы падтрымкі. Да гэта часу лісты прыходзяць ад неабыякавых людзей”.

Па словах Алега Волчака, складана спрагназаваць, якое рашэнне прыме Мінскі гарсуд, бо гэта будзе залежыць шмат ад якіх абставін.

“Калі гарадскі суд пакіне рашэнне раённага ў сіле, то Аляксандра Лапіцкага павінны этапіраваць у псіхіятрычную лякарню, – кажа ён. – Хаця далей можна працягваць абскарджванне ў вышэйшай інстанцыі. Але ў любым выпадку пра гэтую справу мы распавядзём напачатку чэрвеня падчас сустрэчы ў Бруселі па правах чалавека. Дарэчы, магчыма, прыкладна ў гэты час Мінскі гарадскі суд і раглядзіць “справу Лапіцкага”.

palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства