viasna on patreon

Акцыя ў цэнтры Мінска: “Якія правы патрэбны гомасэксуалам”

2016 2016-05-17T14:52:53+0300 2016-05-17T14:54:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gonaseksualy-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля амбасады ЗША 17 траўня 2016 года.

Пікет каля амбасады ЗША 17 траўня 2016 года.

Сёння, 17 траўня, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі. У гэты дзень група дысідэнтаў і грамадскіх актывістаў супраць ксенафобіі правялі ў цэнтры Мінска грамадскую інфармацыйную акцыю. Спачатку яны сабраліся каля станцыі метро “Няміга”, дзе распаўсюджвалі ўлёткі, у якіх распавядаецца аб парушэннях правоў гомасэксуалаў, аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

У 13 гадзін актывісты сабраліся каля амбасады ЗША і правялі пікет салідарнасці з грамадзянамі гэтай краіны па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў, здзейсненым Вярхоўным судом ЗША ў чэрвені мінулага года.

 

Пікет, які доўжыўся паўгадзіны, прыцягнуў пільную ўвагу прадстаўнікоў сілавых структур і людзей у цывільным, якія старанна фіксавалі падзею на відэакамеры. Аднак, як паведамілі назіральнікі, удзельнікаў акцыі пры гэтым не затрымлівалі і яны спакойна разыйшліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства