Алексу Кліменку штаф 60 базавых за пікет у падтымку Саўчанка
19 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна праходзіла паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да актывіста Алекса Кліменкі. Судзіла Вікторыя Шабуня.
Суд вінаваціў Алекса Кліменку па ч. 3 арт. 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні” і па арт. 23.4 КаАП “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў” за пікет каля Расійскай амбасады ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, што адбыўся 18 красавіка 2016 года.
Сам актывіст на суд не з’явіўся.
Па першым пратаколе сведкі-міліцыянты Андалюкевіч, Ясінскі і Баганік паведамілі, што бачылі Алексу Кліменку з плакатам каля амбасады. Да яго падыходзілі міліцыянты ў форме, папярэджвалі аб недапушчальнасці правапарушэння, але ён не рэагаваў. Суддзя ўсім сведкам паказвае фота Алексы Кліменка з плакатам.
Па другім пратаколе сведкі супрацоўнікі АМАПу Матлах Сяргей і Іода Максім распавядалі, як бачылі, што Алекса Кліменка выходзіў на праезную частку і не звяртаў ўвагу на просьбы вярнуцца на ходнік, перашкаджаў руху аўтамабіляў.
У выніку суд пастанавіў прыцягнуць актывіста да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа шляхам поўнага складання ў 60 базавых велічынь: па арт. 23.34 КаАП – 50 базавых велічынь, па арт. 23.4 КаАП – 10 базавых велічынь.