Актывістку БХД Наталлю Бордак выклікалі ў міліцыю па тэлефоне
https://spring96.org./be/news/83234
2016
2016-06-02T14:14:58+0300
2016-06-02T14:14:58+0300
2016-06-02T14:16:03+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bordak-niasvizh.jpg
Актывістку аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Наталлю Бордак з Нясвіжу выклікалі ў міліцыю па тэлефоне. Прадставіліся як маёр Васілевіч з адзела крымінальнага вышука мясцовай міліцыі.
На пытанне, аб чым хацелі пагутарыць, сказалі толькі, што "не па тэлефоне, трэба сустрэцца...", паведаміў Мінскі абласны каардынатар БХД Павел Пракаповіч.
Наталля Бордак не ведае, чаму ёй зацікавіўся менавіта крымінальны вышук. На думку актывісткі, выклік у міліцыю можа быць звязаны з яе ўдзелам у дабрачынных аўкцыёнах у падтрымку воінаў Украіны, якія ладзіліся некалькі месяцаў таму.
У дадзены момант тэлефон актывісткі не адказвае.