viasna on patreon

Усе на сена! (Фотафакт)

2016 2016-06-08T16:41:12+0300 2016-06-08T16:45:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sena-glusk-60608.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Распаражэнне Глускага раёвыканкама пра сенанарыхтоўкі.

Распаражэнне Глускага раёвыканкама пра сенанарыхтоўкі.

Да праваабаронцаў "Вясны" патрапіў не зусім звычайны дакумент з Глускага раёна. Пакуль Міжнародная арганізацыя працы (МАП) угаворвае беларускія улады прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннямі канвенцыі № 29 МАП, якая абвяшчае забарону на прымусовую працу, у Глускім раёне усё працоўнае насельніцтва вырашылі адправіць на прымусовы сенакос.

Як вынікае з распаражэння Глускага раённага выканаўчага камітэта ад 8 чэрвеня “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, кіраўнікам арганізацый патрабуецца забяспечыць “ва ўстаноўленым законам парадку накіраванне работнікаў падведамасных арганізацый да 20 чэрвеня для сельскагаспадарчых работ па нарыхтоўцы сена згодна дадатку”. Прычым, аб’ёмы сенанарыхтовах падзелены паміж мужчынскай часткай працоўных калектываў.

Чамусці у распаражэнні не ўдакладняецца, згодна якога закона спецыялістаў гоняць на сенакос.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства