"Малады фронт" пікітуе адкрыццё графіці "Мінск-Масква"
https://spring96.org./be/news/83301
2016
2016-06-08T17:38:40+0300
2016-06-08T17:38:40+0300
2016-06-09T07:51:17+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/grafici_2_08.06.2016.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 чэрвеня ў 17.00 па вул. Магілёўскай у Мінску плануецца святочнае адкрыццё графіці "Мінск-Масква".
Прадстаўнікі "Маладога фронту" прыйшлі на адкрыццё са сцягамі і плакатамі і заклікалі неабыякавых людзей далучыцца да пікетавання.
Як стала вядома праваабаронцам, на ўдзельнікаў пікетаў праз некалькі хвілін пачалі складаць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сярод іх Зміцер Дашкевіч, Павел Пракаповіч, Уладзь Яроменак, Ян Іваноў, Віталь Любянчук, Арцём Клепец. Пры гэтым прысутнічала міліцэйскае кіраўніцтва і каля 10-ці супрацоўнікаў у цывільным.
Праз некаторы час актывісты сышлі з акцыі. Абышлося без затрыманняў.