viasna on patreon

"СалідАРТнасць": правы чалавека і творчасць

2016 2016-06-14T09:16:01+0300 2016-06-14T09:16:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pravy-chalaveka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што такое салідарнасць і як з ёй звязаныя правы чалавека і творчасць?

Моладзевая Праваабарончая Група - Беларусь запрашае пагаварыць пра гэта на семінарах у Мінску (17 чэрвеня) і Магілёве (18 чэрвеня).

Падтрымка і абарона - гэта тое, што можа ўмацаваць любоую супольнасць, выратаваць у складаных сітуацыях і нават змяніць свет. Прыгадайце, як Індыя атрымала незалежнасць ад Англіі. Або чаму калісьці не высушылі беларускія балоты?

Калі вы:

- Хочаце зразумець, як і з кім праяўляць салідарнасць;

- Думаеце, што мастацтва - добры інструмент для выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі;

то запрашаем Вас на сустрэчу "СалідАРТнасць"!

Калі і дзе:

17.06.2016 (пятніца) - Мінск з 18:30.

18.06.2016 (субота) - Магілёў з 15:00.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы (да 16 чэрвеня, уключна). Пасля рэгістрацыі мы звяжамся з Вамі і паведамім пра месца правядзення мерапрыемства.

БОНУС: Пасля наведвання семінара для самых крэатыўных удзельнікаў пройдзе вялікі выязны семінар пад Мінскам. На свежым паветры ў атмасферы свабоды мы на практыцы паспрабуем стварыць артэфакты правоў чалавека і салідарнасці. Абяцаем, што будзе весела і цікава.

Мы чакаем менавіта Вас!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства