viasna on patreon

ПЦ “Вясна” патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса

2016 2016-06-14T11:11:15+0300 2016-06-14T12:43:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palchys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс.

Рада Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Мінск, 14.06.2016 г.

Заява

На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі быў затрыманы і экстрадзіраваны ў Беларусь рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні”) і ч. 2 арт. 343 (“Распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле вядомай нам інфармацыі, да Эдуарда Пальчыса не дапускаюць адваката.

Звяртаем увагу на тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя нормы, у прыватнасці Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, гарантуюць права на абарону, што азначае, у тым ліку, мець магчымасць бесперашкодных і канфідэнцыйных сустрэчаў з адвакатам, неабмежаваных па колькасці і працягласці.

Таксама нагадваем пра абсалютную забарону катаванняў на падставе артыкула 7 Пакта (“Ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню”). Нагадваем, што падчас зняволення ўся адказнасць за асабістую недатыкальнасць, фізічны і псіхалагічны стан здароўя затрыманага ўскладаецца на ўлады Рэспублікі Беларусь.

На падставе вышэйзгаданага, мы патрабуем выканання ўсіх працэсуальных гарантый і правоў у дачыненні да Эдуарда Пальчыса, які ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА г. Жодзіна, а менавіта:

  1. Гарантаваць права на абарону, у тым ліку неадкладна дапусціць да яго адваката;
  2. Забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання, якія б не з’яўляліся жорсткімі, бесчалавечнымі альбо прыніжалі б годнасць, адпавядалі міжнародным стандартам утрымання зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства