viasna on patreon

Арышты і ператрусы ў анархістаў пасля закідвання фарбай будынка БТ

2016 2016-06-15T11:24:09+0300 2016-06-15T11:27:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bt-kraska-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе АЧК-Беларусь, 14 чэрвеня стала вядома, што пачаліся рэпрэсіі ў дачыненні да анархістаў пасля іх акцыі супраць прапаганды беларускага тэлебачання.

Увечары 13 чэрвеня былі затрыманыя анархіст і анархістка (імёны пакуль не паведамляюцца), якія цяпер знаходзяцца ў Першамайскім РУУС па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі. Таксама былі праведзены ператрусы па меншай меры ў двух чалавек.

Справа ўзбуджана па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - "Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў", расследуецца Першамайскім РУУС г. Мінска.

Нагадаем, 9 чэрвеня анархісты закідалі лямпачкамі "прамога дзеяння" будынак "Белтэлерадыёкампаніі". Гэтай акцыяй яны выступаюць "супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыёмнікі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства