viasna on patreon

Суды за акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам

2016 2016-06-20T12:53:24+0300 2016-06-20T12:53:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka-valadarka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці са Зміцерам Паліенкам. Фота Радыё Свабода.

Акцыя салідарнасці са Зміцерам Паліенкам. Фота Радыё Свабода.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 20 чэрвеня разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці са Зміцерам Паліенкам, які ўтрымліваецца СІЗА № 1. Іх вінавацяць у парушэнні арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Суддзя Таццяна Пірожнікава вынесла пастанову аб пакаранні штрафам актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова ў памеры 50 базавых велічынь.

Зміцер Дашкевіч на суд не з’явіўся, а Максім Вінярскі напісаў у суд заяву аб тым, каб ягоную справу не разглядала суддзя Таццяна Мотыль, якой ён не давярае.

У другой падове дня ў 14-30 суд Маскоўскага раёна разгледзіць адміністрацыйную справу Вольгі Нікалайчык. Дата судоў над астатнімі ўдзельнікамі акцыі пакуль невядомая.

26 траўня грамадскія актывісты сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай арыштаваны за роварны заезд «Крытычная маса» актывіст Зміцер Паліенка.

Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).

У пікеце, прысвечаным дню народзінаў Паліенкі, якому споўнілася 22 гады, прымалі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства