viasna on patreon

Грамадзяне - Усебеларускаму сходу: пара перайсці да абмеркавання рэальных праблемаў краіны

2016 2016-06-22T16:11:25+0300 2016-06-22T16:11:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belta_big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: belta.by

Фота: belta.by

Больш за паўтысячы падпісантаў накіравалі зварот да 5-га Усебеларускага народнага сходу з патрабаваннем узняць на форуме пытанне аб сістэмных парушэннях заканадаўства з боку дзяржорганаў - суда, пракуратуры, МУС, Адміністрацыі прэзідэнта і зрабіць канкрэтныя дзеянні па скасаванні парушэнняў канстытуцыйных правоў і свабодаў чалавека, прынцыпу вяршэнства закона ў краіне.

Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» 22 чэрвеня паведаміла мінчанка Людміла Кучура, чый подпіс таксама стаіць пад дадзеным зваротам.

Аўтары звароту заклікаюць дэлегатаў, якія з'ехаліся з усёй рэспублікі, «перайсці ад паслухмянага вернападданніцкага ўзняцця рук на Усебеларускім сходзе да ўзняцця рэальных праблемаў краіны на гэтым форуме».

«Грамадзяне не абароненыя ад самавольства чыноўнікаў, якія ўсё больш грузнуць у карупцыі. Пра гэта сведчаць шматлікія арышты і прыняцце мераў дысцыплінарнага ўздзеяння да судздзяў, пракурораў, супрацоўнікаў міліцыі і Следчага камітэта, да супрацоўнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выбудаваная за гады незалежнасці сістэма працуе не для народа. Мы ў поўнай меры адчулі абыякавасць, халатнасць, злоўжыванне сваімі абавязкамі да нашых законных патрабаванняў менавіта з боку тых, хто абавязаны абараняць і выконваць ЗАКОН - супрацоўнікаў судоў і пракуратуры, Следчага камітэта і МУС.

Фальсіфікацыя крымінальных, адміністратыўных, грамадзянскіх спраў для іх сталі нормай. Пераступіўшы закон, яны робяць невінаватых грамадзянаў сваёй краіны злачынцамі, а краіну ператвараюць у «зону». Больш за тое, з кожным годам колькасць асуджаных павялічваецца, і вялікую частку з іх складае моладзь. У той час як сапраўдныя злачынцы, якіх прыкрываюць зверху, працягваюць свае дзеянні. Скаргі на незаконныя дзеянні суддзяў, пракурораў, міліцыі і іншых чыноўнікаў застаюцца без разгляду, што тым самым фармуе ў іх пачуццё ўсёдазволенасці, беспакаранасці і спрыяе далейшаму парушэнню імі Закона» - гаворыцца ў звароце, поўны тэкст якога апублікаваны на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра.

"Нацыянальная бяспека нашай краіны знаходзіцца пад рэальнай пагрозай - беларускі народ не давярае асноўным дзяржаўным інстытутам, а парушэнне канстытуцыйных правоў і свабодаў чалавека, прынцыпу вяршэнства закона стала нормай для ўлады», - сцвярджаюць падпісанты і патрабуюць узняць на форуме шэраг праблемаў з мэтай іх вырашэння ў далейшым. Сярод іншага яны ставяць пытанні аб увядзенні ў Беларусі інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека; стварэнні незалежнай камісіі па пераглядзе крымінальных, адміністратыўных, грамадзянскіх спраў з прыцягненнем незалежных юрыстаў; забеспячэнні, у адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны і міжнародным вопытам, сапраўднай незалежнасці судовай улады.

Разам з тым грамадзяне патрабуюць Усебеларускі сход прызнаць працу судоў, пракуратуры, МУС, Следчага камітэта і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за апошняе пяцігоддзе нездавальняючай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства