viasna on patreon

Затрыманыя ў Лоеве гомельскія журналісты-фрылансеры падалі заявы ў Следчы камітэт

2016 2016-06-22T22:18:21+0300 2016-06-22T22:18:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sledchy_kamitet-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шыльда Следчага камітэта РБ.

Шыльда Следчага камітэта РБ.

Журналісты-фрылансеры з Гомелю Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанкаў, якія былі затрыманыя 21 чэрвеня ў Лоеве, падалі заявы ў Следчы камітэт. Журналісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія затрымлівалі іх і збівалі. Таксама абодва журналіста здымаюць пабоі, каб прывесці доказы супрацьпраўных дзеянняў лоеўскіх міліцыянтаў.

Жукоўскі і Атрошчанкаў правялі ў пастарунку больш за пяць гадзін, дзе ім выкручвалі рукі, клалі на падлогу і ставілі ногі на галаву, надзявалі кайданкі, пагражалі расправай - сведчаць журналісты. Таксама падчас затрымання была пашкоджана камера. У выніку ніякіх пратаколаў у дачыненні гомельцаў не склалі і адпусцілі ўвечары дадому.

Нагадаем, журналісты здымалі сюжэт пра праблемы мясцовага заводу па вытворчасці цэглы, адкрытага з помпай у 2005 годзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, а зараз церпячага складанае эканамічнае становішча, праз якое пакутуюць мясцовыя жыхары, якія тут працуюць. Падчас працы яны былі затрыманыя міліцыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства