viasna on patreon

Ад кобрынскага актывіста судовыя выканаўцы запатрабавалі тэрмінова выплаціць штраф за ўдзел у Дні Волі

2016 2016-06-24T12:24:00+0300 2016-06-24T12:24:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales-meh-sud-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка Цэнтральным судом горада Мінска Алесь Мех быў пакараны штрафам памерам 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч) за ўдзел у акцыі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску. Хаця А.Мех сцвярджаў у судзе, што не прымаў актыўнага ўдзелу у акцыі, а проста прысутнічаў, суддзя паверыла сведчанням міліцыі. Фотаматэрыялы з боку Аляксандра Меха суддзёй не былі прыняты да ведама.

Актывіст абскардзіў рашэнне суда Цэнтральнага раёна сталіцы ў Мінскім гарадскім судзе, але рашэнне было пакінута без зменаў.

Неўзабаве  Алесь Мех атрымаў пастанову з аддзела прымусовага судовага выканання Кобрынскага раёна за подпісам Святланы Галашка. У пастанове паведамляецца, што ён павінен перавесці суму  поўнасцю на рахунак Беларусбанка. Калі ён не выканае патрабавання, то будуць прыняты меры да прымусовага выканання  з ускладаннем выдаткаў па выкананні і ўзбуджана адміністрацыйная справа па арт. 23.10 КаАП за невыкананне выканаўчых дакументаў. Штраф па якой да 50-ці базавых велічынь.

Алесь прыватны прадпрымальнік, у сувязі з крызісам прыбыткі ўпалі. Мае сям’ю і двух сыноў-студэнтаў. Таму патрабаванне сплаціць такую вялікую суму тэрмінова ў поўным аб’ёме лічыць ціскам на сябе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства