viasna on patreon

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага прызналі асобай, схільнай да экстрэмізму

2016 2016-06-27T12:34:33+0300 2016-06-27T12:45:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhamchuzhny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Пра гэта заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, напісаў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

“Нечакана 17 чэрвеня мяне выклікалі ў рэжымны аддзел і начальнік Шэтко прапанаваў мне распісацца ў тым, што я абавязаны буду дадаткова двойчы ў дзень з’яўляцца на праверку, інакш будзе парушэнне рэжыму. Натуральна, я пацікавіўся: на якой падставе? Паколькі я за паўгады ў ПК-14 не меў аніякіх заўваг і парушэнняў. Ён адказаў, што на мяне склаў рапарт аператыўны супрацоўнік калоніі Крышталь у тым, што я з’яўляюся экстрэмістам, што мне выдадуць чырвоную нагрудную бірку і зноў некуды перакладуць спаць. З рапартам я азнаёмлены не быў і ніякіх камісій і судоў па такому сур’ёзнаму абвінавачванню не было. Тым больш фактаў маёй экстрэмісцкай дзейнасці ні тут, ні на волі, ні ў СІЗА-2 няма”,  – піша ён.

Міхаіл Жамчужны таксама паведамляе ў лісце аб тым, што ў асабістай гутарцы з даверанымі супрацоўнікамі ПК-14 прагучала, што статус схільнага да экстрэмізму яму прысвоены нібыта ў сувязі з распаўсюдам сярод зняволеных забароненай літаратуры ў выглядзе 2 кніг Святланы Алексіевіч, якія яму даслалі ў калонію.

“Гэта не гумар, каб мне ніколі на самалётах болей не лётаць”, - паведамляе палітвязень.

 Варта адзначыць, што ў красавіку бягучага года Міхаіл Жамчужны быў  пераведзены на палепшаныя ўмовы ўтрымання, паколькі не мае парушэнняў рэжыму.

“Камічнасць сітуацыі, якую адзначылі ўсе зняволеныя ПК-14, заключаецца ў тым, што я знаходжуся на “палепшаных умовах утрымання” і ўжо пададзеныя звесткі на заахвочванне за прыкладныя паводзіны за 2 квартал у выглядзе дадатковай харчовай пасылкі”

Міхаіл Жамчужны выказаў таксама падзяку Таццяне Рэвяка  за тое, што яна даслала яму квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны.

“Я тут падаваў 3 заявы аб аплаце, на якія не было ніякай рэакцыі. У спецаддзеле я атрымаў тлумачэнне ў супрацоўніка, што наглядная абскарджванне ў гэтай калоніі дазволена толькі праз год пасля вынясення прысуду. Я разумею, што гэта парушэнне і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, і Канстытуцыі, але зрабіць нічога не магу. Без аплаты скаргу не прымуць да разгляду".

У ліпені 2015 года Міхаіл Жамчужны  быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у наўмысным выдаванні звестак, што складаюць службовую таямніцу і ў  незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую таямніцу.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства