viasna on patreon

Конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання праваабарончымі арганізацыямі

2016 2016-06-28T10:09:09+0300 2016-06-28T10:09:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_prav_200.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава абвяшчае конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца ўзмацненне праваабарончых арганізацый, развіццё і ўкараненне стратэгічнага планавання ў іх дзейнасць для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, узмацнення ўстойлівага развіцця ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Калі: серада, 01 чэрвеня 2016 - чацвер, 30 чэрвеня 2016.

Арганізатар: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Задачы, на рашэнне якіх могуць быць накіраваны міні-праекты:

1) правядзенне сесій стратэгічнага планавання з мэтай стварэння стратэгічнага плана арганізацыі ці ініцыятывы;

2) прыцягненне знешніх экспертаў для аказання дапамогі ў правядзенні сесій стратэгічнага планавання і стварэнні стратэгічных планаў;

3) узмацненне ўнутраных магчымасцяў арганізацыі і арганізацыйнае развіццё;

4) рэалізацыя стратэгічных планаў.

Удзел у конкурсе могуць прымаць беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы (зарэгістраваныя або незарэгістраваныя).

Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.

Тэрмін правядзення праекта: да 6 месяцаў. Пачатак праекта з 1 верасня 2016 года.

 Пры разглядзе заявак будуць ўлічвацца:

  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
  • ўстойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту.

Сума фінансавання міні-праекта - ад 2 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадстаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:

  • на закупку абсталявання, рухомай або нерухомай маёмасці;
  • на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
  • вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
  • на аказанне гуманітарнай і / або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
  • на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.

Аб'ём выдаткаў на зарплаты наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 40% бюджэту міні-праекта.

Фінансаванне можа падавацца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі ўжо існуючага праекта. Вітаецца наяўнасць са-фінансавання з іншых крыніц.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

1) Прапанаваную запоўненую заяўку (файл прымацаваны з правага боку);

2) Прапанаваны дэталёвы бюджэт (файл прымацаваны з правага боку).

Будуць разгледжаны толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць форме i iншым умовам конкурсу.

Конкурсную прапанову неабходна выслаць на электронную пошту shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 30 чэрвеня 2016 года з пазнакай "Заяўка на конкурс па стратэгічным планаванні".

Конкурсная прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

 Вынікі конкурсу будуць паведамленыя да 31 ліпеня 2016 года.

З пераможцамі конкурсу будуць заключаны грантавыя пагадненні да 1 верасня 2016 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і здачы справаздачнасці - 20%.

Калі ў Вас ўзнікла неабходнасць у тлумачэнні або ўдакладненні якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задач і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org.

Паводле інфармацыі Беларускага дома правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства