viasna on patreon

За акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам усе ўдзельнікі пойдуць пад суд

2016 2016-06-29T13:43:45+0300 2016-06-29T13:47:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palchys-aktion-valadarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня ў Мінску.

Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня ў Мінску.

Суд Маскоўскага раёна Менска 30 чэрвеня разгледзіць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам"), які зараз утрымліваецца ў следчым ізалятары ў СІЗА-1.

Сустаршыню БХД Паўла Севярынца вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.  Адміністрацыйная справа заведзеная паводле часткі 3 арт.23.34 КаАП. Пачатак суду ў 9-30.

Дакладна ў гэты час пачнецца суд і над актывістам АГП Дзянісам Краўчуком. У дачыненні яго быў складзены пратакол аб правапарушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

У 15-30 суд пачне разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага.

У гэты ж дзень у Маскоўскім судзе чакаюць на разгляд справы рэжысёра Вольгу Нікалайчык. Яна пакуль ня вызначылася, ці варта ёй ісці на суд і дарэмна губляць свой час.

Актывіста АГП Антося Жылко паспелі асудзіць у панядзелак, 27 чэрвеня, і пакараць штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і 26 траўня экстрадзіраваны ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні”) і ч. 2 арт. 343 (“Распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства