Што такое Валанцёрская служба “Вясны”?
Валанцёрская служба “Вясны” як асобны напрамак дзейнасці арганізацыі функцыянуе з 2012 году.
Асноўная задача Валанцёрскай службы - практычная дапамога ў працы арганізацыі і стварэнне пляцоўкі для перадачы досведу маладому пакаленню праваабронцаў.
Валанцёрская служба запрашае ўсіх ахвочых, якія хочуць дапамагаць “Вясне”, мяняць сацыяльную рэальнасьць і падзяляюць прынцыпы:
- прыхільнасць да канцэпцыі правоў чалавека;
- добраахвотнасць;
- адмова ад гвалтоўных дзеянняў;
- прававая прынцыповасць;
- адмова ад дыскрымінацыйных падыходаў;
- салідарнасць і адказнасць.
Што можна рабіць?
Мы прапануем валанцёрам прыняць ўдзел у актыўнасцях па некалькіх накірунках:
- удзел у грамадскіх назіраннях (за судамі, выбарамі, масавымі мерапрыемствамі);
- распрацоўка крэатыўных ідэй па тэматычных напрамках;
- арганізацыя адукацыйных мерапрыемстваў;
- дапамога ў грамадскай прыёмнай арганізацыі (напісанне скаргаў, зваротаў і г.д.);
- журналісцкая і дызайнерская праца па стварэнню ўнікальных матэрыялаў;
- тэхнічная праца ў офісе і г.д.
Па кожным з накірункаў нам патрэбна твая дапамога, і зусім не важна, якой ты прафесіі і кім працуеш у паўсядзённым жыцці.
Дзе і калі можна дапамагчы?
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае людзей з любых гарадоў. Канешне, большая частка дзейнасці ладзіцца ў Мінску, але ў нас ёсць шмат планаў і на іншыя гарады Беларусі.
Мы гатовыя да супрацоўніцтва заўсёды, незалежна ад надвор’я ці пары года. Аднак, ёсць перыяды, калі нам асабліва патрэбная дапамога. Напрыклад, у час правядзення выбараў. Але працы хопіць заўсёды - прыходзь!
Навошта гэта патрэбна?
Праца ў Валанцёрскай службе - гэта магчымасць знаёміцца, атрымліваць ад праваабаронцаў новыя веды і працаваць з рэальнымі сітуацыямі. Тут ты зможаш знайсці аднадумцаў і кантактаваць з цікавымі людзьмі ў дружнай кампаніі. Часам менавіта праз гэта мы атрымліваем неабходную падтрымку ў розных сітуацыях.
Калі цябе турбуе тое, што адбываецца вакол, і ты гатовы зрабіць свой унёсак у паляпшэнне жыцця ў краіне - табе да нас! Мы заўсёды радыя новым актыўным людзям!
Як далучыцца?
Для таго, каб стаць валанцёрам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, неабходна запоўніць анкету з пазнакай сваіх сапраўдных дадзеных. Не саромейся і прыходзь знаёміцца!
Увага! Валанцёрская дапамога не аплочваецца.
Да сустрэчы!