viasna on patreon

Берлінскія актывісты Amnesty International наведалі “Вясну”

2016 2016-07-13T16:06:42+0300 2016-07-13T16:22:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ai-berlin-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас сустрэчы за гарбатай, якая адбылася ў офісе “Вясны” 13 ліпеня, госці цікавіліся сённяшнімі рэаліямі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, а таксама ўмовамі працы праваабаронцаў і лёсам апазіцыйных актывістаў, якія зведваюць пераслед за сваю грамадска-палітычную дзейнасць.

Алесь Бяляцкі, Павел Вінаградаў і нямецкія актывісты Amnesty International ў

На сустрэчу быў запрошаны лідар моладзевага палітычнага руху Zmena Павел Вінаградаў, у абарону якога Amnesty International выступіла напрыканцы чэрвеня, патрабуючы ад беларускіх уладаў скасаваць накладзены на Паўла прэвентыўны нагляд як незаконны, паколькі ён звязаны з ажыццяўленнем яго права на свабоду мірных сходаў.

Сярод пытанняў, якія госці абмяркоўвалі з супрацоўнікамі “Вясны” і старшынёй арганізацыі Алесем Бяляцкім, была дзейнасць у межах ініцыятывы “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, грамадска-палітычны і сацыяльны фон бягучай парламенцкай кампаніі, праца арганізацыі ва ўмовах адсутнасці рэгістрацыі і дзейнасць на міжнароднай арэне.

Павел Вінагарадаў распавёў пра абмежаванні, накладзеныя на яго ў сувязі з прэвентыўным наглядам. Варта адзначыць, што нямецкія актывісты вельмі ўразіліся яго папярэдняй турэмнай “кар’ерай”: 8 месяцаў і 10 дзён турмы, 19 адміністратыўных арыштаў, 2 гады “хатняй хіміі”, 3,5 гады прэвентыўнага нагляда – і пры гэтым Павел не губляе пачуцця гумару. “Я не ідэаліст, але ж аптыміст”, - зазначыў ён у размове.

Варта адзначыць таксама, што асобная ўвага падчас сустрэчы надавалася праблемам, узнятым у апублікаваным на мінулым тыдні дакладзе Amnesty International пра выкарыстанне тэлекамунікацыйных кампаній для незаконнага сачэння ў Беларусі.  

Берлінская група 2349 Amnesty International стала працуе па нашай краіне, падтрымлівае трывалыя сувязі з праваабаронцамі і выступае ў абарону грамадзянскіх актывістаў, якія патрапляюць пад пераслед.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства