viasna on patreon

Расійская актывістка Марыя Рымар застаецца пад арыштам

2016 2016-07-13T19:07:07+0300 2016-07-13T19:18:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rymar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар

Марыя Рымар

13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні Марыі Рымар пад заклад.

Паводле апошняй інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", 12 ліпеня Марыя Рымар была пераведзеная ў мінскае СІЗА №1, што знаходзіцца на вуліцы Валадарскага. Такім чынам, яна застаецца пад арыштам.

Нагадаем, Марыя Рымар была затрыманая пры рэгістрацыі на рэйс Мінск - Масква ў Нацыянальным аэрапорце «Минск-2» 7 ліпеня. Паводле адваката, яго падабароннай не спадабаўся асабісты дагляд, які праводзіўся ў сувязі з узмоцненым кантролем. У спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорта яна жартам паведаміла, што «траціл у яе ў сумцы» і на падставе гэтага была затрыманая па абвінавачванні ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку». Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства