viasna on patreon

Гомель: крышнаіта судзілі за рэлігійныя спевы на вуліцы

2016 2016-07-20T20:52:12+0300 2016-07-20T20:52:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-kryshnaity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крышнаіты. Фота: vitebskspring.org

Крышнаіты. Фота: vitebskspring.org

20 ліпеня жыхар пасёлку Перамога Гомельскага раёну Сяргей Бондараў атрымаў на рукі копію пастановы суда Гомельскага раёну аб тым, што ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 КаАП – несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Суд адбыўся 18 ліпеня. Згодна пастановы, Сяргей Бондараў 24 мая ў Пінску «удзельнічаў у вулічным шэсці і спяваў рэлігійныя песні, чым парушыў закон аб масавых мерапрыемствах». На паседжанні жыхар Гомельскага раёну тлумачыў, што належыць да «Таварыства свядомасці Крышны» і сапраўды быў у Пінску, дзе на вуліцах горада разам са знаёмымі ён спяваў і іграў на акардэоне рэлігійныя песні. «Па патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі вулічнае шэсце не спыніў і працягнуў яго», - гаворыцца ў пастанове суду.

Сяргей Бондараў расказвае, што ніхто з міліцыянераў і не прасіў спыніць шэсце і не спяваць. «На вуліцы Леніна ў Пінску мы ішлі і спявалі, як гэта робяць людзі па ўсім свеце – Харэ Крышна. Да нас падышоў участковы і перапісаў нашыя дадзеныя. Гэта так амаль заўсёды робіцца. І мы пайшлі далей. І тут пад’ехалі два аўтамабілі, нас завезлі ў аддзел. Потым ужо па вяртанні ў Гомель да мяне прыйшоў міліцыянер і склаў пратакол, з якім я не згодны. На тых рабят, якія былі са мной, наколькі я ведаю, пратаколы не складалі», - адзначыў жыхар Гомелю.

Па яго словах, раней ён не чуў, каб крышнаітаў штрафавалі за песні на вуліцы. «Мы бываем у розных гарадах, і на нас людзі рэагуюць вельмі прыязна, людзям нашы спевы падабаюцца, ніхто не скардзіцца, і мы нікому не перашкаджаем. Неяк у Брэсце на рынку да нас таксама прычапілася міліцыя, хацелі нас забраць, але людзі актыўна заступіліся за нас, прасілі пакінуць нас у супакоі, і міліцыя адступіла. І ў Пінску таксама – мінакі пыталіся ў міліцыі: за што вы іх забіраеце? Што яны вам зрабілі? Мы і спяваем дзеля людзей – ім гэта падабаецца», - падкрэсліў Сяргей Бондараў. Гэта яго першае ў жыцці адміністрацыйнае правапарушэнне, хоць сам жыхар Гомельскага раёну не лічыць, што ён парушаў закон.

Ён мае намер абскардзіць дадзены штраф.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства