Суддзі не забыліся пра Дзень волі: сёння – суды і штрафы
У судзе Савецкага раёна 21 ліпеня адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхаркі Мінска Наталлі Саматыя. Паводле міліцэйскага пратаколу, яна здзейсніла правапарушэнне па артыкуле 23.34 (арганізацыя, альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) пад час святкавання дазволенага ўладамі Дня Волі – 25 сакавіка. 5 траўня гэты суд ужо выносіў пастанову аб прыцягненні Наталлі да адказнасці і прысудзіў ёй штраф у памеры 30 базавых велічынь.
Аднак у ходзе абскарджання пастановы ў Менгарсудзе, суддзя Валерый Камісараў 17 чэрвеня пастанавіў адправіць справу актывісткі на новы разгляд.
Сёння суддзя Марыя Фёдарава ўсё адно пастанавіла пакараць Саматыя штрафам. На гэты раз – 20 базавых велічынь.
Такі ж паўторны разгляд адміністрацыйнай справы за Дзень Волі ў судзе Савецкага раёна чакае сёння і намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Справу Кастусёва суд Савецкага раёну разглядаў некалькі разоў. Першы раз палітыка судзілі безь ягонай прысутнасьці і пакаралі на 30 базавых велічыняў. Фронтавец абскардзіў вырак, і судзьдзя Валеры Камісараў з увагі на памылкі, дапушчаныя ў пратаколах і падчас судовага пасяджэньня, пастанавіў скасаваць рашэньне пра штраф і накіраваць справу на перагляд. Судзьдзя Марына Фёдарава паставіла сваю кропку ў справе, пакараўшы намесьніка старшыні партыі БНФ на 20 базавых велічыняў.