viasna on patreon

Дзмітрыя Паліенку зноў этапавалі ў Жодзінскае СІЗА

2016 2016-07-26T15:47:20+0300 2016-07-26T16:12:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka_dzmitryi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка (фота з сацсетак)

Актывіст Дзмітрый Паліенка (фота з сацсетак)

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 22 ліпеня Дзмітрыя Паліенку перавезлі ў СІЗА №8 г. Жодзіна. Пра гэта паведаміў сам арыштаваны ў лісце да праваабаронцы Насты Лойкі.

Гэта не першы раз, калі Дзмітрыя Паліенку этапуюць з СІЗА ў СІЗА, тым самым ствараючы складаныя ўмовы для фізічнага і маральнага стану падследнага.

“Пасля мінулага этапавання ў Жодзіна і назад у мінскае СІЗА у адным з лістоў Дзмітрый выказваў надзею, што больш этапаў не будзе. Аднак, кіраўніцтва СІЗА вырашыла інакш.

Я разумею, што гэта можа быць звязана з такімі фактарамі, як недахоп месца ў мінскім СІЗА, так і спробай ціску на яго. Бо этап сам па сабе ўяўляе вельмі складаную працэдуру ў фізічным і псіхалагічным сэнсе і можа расцэньвацца, як форма катавання вязняў неабгрунтаванымі перавозамі ў нязручных клетках.

Да таго ж, калі затрыманага будуць вазіць у суд з Жодзіна – гэта азначае, што высыпацца і паўнавартасна ўдзельнічаць у працэсе Паліенка не зможа”, - лічыць Наста Лойка.

Супраць раварыста амаль скончаныя следчыя дзеянні і хутка справа будзе перададзена ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Падтрымаць лістамі цяпер можна па адрасе: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СІЗА-8, Паліенку Дзмітрыю Аляксандравічу.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня 2016 года прад’явілі абвінавачванні.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай Дзмітрыя Паліенкі і праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу раварыста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства