viasna on patreon

Маці Юрыя Захаранкі патрабуе, каб суд прызнаў памерлым зніклага 17 гадоў таму сына

2016 2016-08-01T09:22:26+0300 2016-08-01T15:23:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaharanka_uliana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ульяна Захаранка

Ульяна Захаранка

1 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу Ульяны Захаранкі на вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Маці хоча, каб суд прызнаў памерлым яе сына, былога міністра МУС выкрадзенага ў 1999 годзе Юрыя Захаранкі. Скарга пакінутая без задавальнення, паколькі ў вытворчасці дагэтуль знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная пракуратурай 17 верасня 1999 года. Суд таксама палічыў, што аргументаў, якія прадставіў бок Ульяны Захаранкі, недастаткова, каб задаволіць хадайніцтва.

 1 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу Ульяны Захаранкі

Як паведамляе Радыё Свабода, пасля судовага рашэння актывісты апазіцыі зладзілі пікет насупраць будынку Менгарсуду. На ўдзельнікаў пікету міліцыя склала як мінімум 5 адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

 1 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу Ульяны Захаранкі

 1 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу Ульяны Захаранкі

Шэраг  праваабарончых арганізацый, сярод якіх – Беларускі дакументацыйнага цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звоскава, Рух “Салідарнасць”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву» ініцыявалі грамадскую акцыю "Маці памятае. А ты?”. Да гэтай ініцыятывы далучыліся сотні вядомях людзей і актывістаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Многія з іх дасылалі адпаведныя звароты на імя прэзідэнта Беларусі. У Менскі гарадскі суд таксама перададзеныя сотні подпісаў пад зваротамі.

Ініцыятыва ставіць на мэце паказаць, што Ульяна Захаранка, якой споўнілася 92 гады, не застаецца адзінокай ў сваім намаганні ўстанавіць праўду пра лёс зніклага 17 гадоў назад сына.

Як паведамляюць “Свабодныя навіны плюс”, 24 мая 2016 года Ульяна Рыгораўна Захаранка з дапамогай юрыстаў «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» падала ў суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска заяву аб прызнаньні памерлым сына Юрыя Захаранкі, які гвалтоўна зьнік 7 траўня 1999 году пры абставінах, якія даюць падставы меркаваць пра ягоную смерць. Сваю заяву маці зніклага генерала абгрунтавала неабходнасцю вырашэння пытанняў са спадчынай, лёс якой на працягу 17 гадоў застаецца адкрытай.

30 траўня 2016 года суддзя Вольга Біруля вынесла вызначэнне аб ўзбуджэнні грамадзянскай справы, пасля чаго аб'яднала яго з грамадзянскай справай па заяве жонкі Вольгі Захаранкі ад 2003 году і прыпыніла вытворчасць па справе да дазволу крымінальнай справы, узбуджанай пракуратурай 17 верасня 1999 года.

Нагадаем, расследаванне згаданай крымінальнай справы даўно не вядзецца, ажыццяўляецца толькі імітацыя расследавання. Пры гэтым уся праца следства зводзіцца да рэгулярнага прадаўжэнню тэрміну папярэдняга расследавання на 3 месяцы, пра што сваякам рэгулярна адпраўляюцца адпаведныя паведамленні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства