viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-06-28T15:26:00+0300 2018-01-30T17:44:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Удзельніка спартыўна-патрыятычнага клуба “Ваяр” Валерыя Бычкоўскага затрымалі ў метро, скралі гістарычныя шэўроны і аштрафавалі на пяць базавых велічынь; Дваццаць першага чэрвеня ў Жэневе ў межах чарговай сесіі Савета ААН па правах чалавека Спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне; У другі дзень Усебеларускага народнага сходу адбыліся затрыманні актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах».

“Падзея”: З 21 па 23 чэрвеня ў Осла адбыўся шосты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Нашу краіну на Кангрэсе прадставіла кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Прадстаўнікі кампаніі ладзілі паралельнае мерапрыемства, ў межах ягора абмяркоўвалася праблема смяротнага пакарання ў нашай краіне, а таксама прайшла прэзентацыя англамоўнага выдання кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.  

“Чай выбараў”:  Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе. Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч канстатуе, што гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў.

“Асоба”:  Удзельніца гомельскай ініцыятывы па дапамозе дзецям у псіхіатрычнай лякарні Аляксандра Ціткова.

У музычных паўзах - гурт DZIECIUKI.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-06-28_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства