viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-06-21T15:28:00+0300 2016-08-02T15:31:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Максім Вінярскі і Вольга Нікалайчык аштрафаваныя на 40 базавых велічынь кожны за арганізацыю пікета ў памяць зніклых палітыкаў і журналіста ў цэнтры Мінска; Сямідесяці васьмі-гадовага інваліда другой групы Барыса Бабка аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць адпісак чыноўнікаў; На мінулым тыдне пачаліся затрыманні анархістаў па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі супраць “Белтэлерадыёкампаніі”; Мікола Шарах, намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу, праз суд хоча аднавіцца на працы на прадпрыемстве “Полацк-Шкловалакно”.

“Па-за межамі”: У пачатку чэрвеня адбылася місія Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека ў Кыргызстан, у якой прымаў удзел віцэ-прэзідэнт гэтай арганізацыі і Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. У рамках місіі праваабаронцы прэзентавалі ў Бішкеку даклад “Кыргызстан на раздарожжы: ці удасца захаваць прастору для праваабарончай дзейнасці?”. Даклад быў падрыхтаваны Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў і з'яўляецца вынікам даследвання становішча праваабаронцаў у Кыргызстане. Алесь Бяляцкі распавядае пра асноўныя мэты місіі і пра праблемы мясцовых праваабаронцаў, якія падобныя да таго, што мы назіраем у Беларусі. 

“Асоба”: Пасля нечаканага візіту Мінгандлю з праверкай у мінікафэ яе ўладальніцу Таццяну Аляхновіч забрала хуткая з высокім ціскам, а праз некаторы час яна месяц правяла ў шпіталі з нервовым зрывам. 30 траўня ў Мінгандлі праходзіў  адміністрацыйны працэс у дачыненні да прадпрымальніцы. Тацяна Аляхновіч папрасіла журналіста “Новага часу” схадзіць з ёй на працэс, каб быць сведкам таго, як там ставяцца да людзей. 

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта NRM.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства