Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Эдуарда Пальчыса - стваральніка блога 1863х, больш вядомага як Jhon Silver; У гарадскім пасёлку Акцябрскі па абвінавчанні ў паклёпе аштрафаваны мясцовы актывіст, адміністратар інтэрнэт-суполкі «Рудабельская паказуха» Андрэй Павук; Грамадскаму актывісту і былому палітвязню Паўлу Вінаградаву ўстаноўлены прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў; 8 чэрвеня ў Мінску “Малады фронт” правёў контракцыю з нагоды афіцыйнага адкрыцця беларуска-расійскага графіці, прысвечанага сяброўству паміж Беларуссю і Расіяй.
“Каментар”: Былы асуджаны Андрэй Князькоў звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва за пералікам пенсійных выплат за год, які сыйшоў на збор папер і адстойванне права на працоўную пенсію па інваліднасці. У выніку суд вынес рашэнне аб спагнанні з папраўчай калоніі №2 у горадзе Бабруйску страчаную выгаду на карысць былога асуджанага.
“Час выбараў”: Праваабаронцы за свабодныя выбары абвясцілі пра пачатак назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.
“Асоба”: Гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў арспавядае пра налзённыя праблемы праваабаронцаў ды актывістаў Гарадзеншчыны, працу з грамадзянамі, а таксама пра сбробу весці дыялог з дзяржаўнымі структурамі.
У музычных паўзах – гурт :BN:.