Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Справа аб смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна перададзеная ў суд; Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальны зварот асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Хмялеўскага; Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаваць зніклага былога міністра МУС Юрыя Захаранку памерлым. Расійская юрыстка Марыя Рымар атрымала вялікі штраф за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
“Чай выбараў”: 2 жніўня завяршыўся этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты; У Віцебску спевы на пікеце па зборы подпісаў кваліфікавалі як несанкцыянаваную масавую акцыю; Полацкую актывістку Вольгу Дамаскіну, якая збіралася ў дэпутаты, звольнілі з працы; Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты Алесю Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі з-за канцэрта Лявона Вольскага.
“Падзея”: Стала вядома пра затрыманне новага фігуранта справы аб беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Ім з’яўляееца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
“Каментар”: У Мінску пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага затрымання і несуразмернага прымянення грубай сілы міліцыянтамі ў дачыненні да грамадзян. Так, у выходныя 30-31 ліпеня амапаўцы масава затрымлівалі людзей у цэнтры горада з-за таго, што тыя небыта знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. І ў некаторых выпадках затрыманні адбываліся з прымяненнем сілы. Так, двое маладых людзей былі гвалтоўна затрыманя за тое, што пілі сідр ля бара на вуліцы Зыбіцкай. Пацярпелая распавядае гісторыю затрымання.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта ZnaROCK.