Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Палітычны зняволены Міхаіл Жамчужны, які знаходзіцца ў Навасадскай калоніі, атрымаў першае спагнанне; У Смалявічах 17 жніўня будуць прадаваць лецішча актывісткі Ніны Багінскай; Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха аб незаконным звальненні з працы; Удзельнікі ліпеньскай акцыі салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам атрымалі вялікія штрафы.
“Падзея”: Новы фігурант па справе аб беспарадках 19 снежня 2010 года Уладзімір Кондрусь прызнаны палітычным зняволеным. Праваабаронцы Беларусі патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня і рэабілітацыі ўсіх удзельнікаў тых драматычных падзей.
“Чай выбараў”: Змены ў беларускім выбарчым заканадаўстве, якія адбыліся напярэдадні Парламенцкіх выбараў, маюць на мэце стварэнне пазітыўнай карціны перад міжнароднымі назіральнікамі і носяць хутчэй фармальны характар. Насамрэч жорсткі адміністрацыйны кантроль за выбарчымі камісіямі захоўваецца. Да такіх высноваў прыйшлі эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, падводзячы вынікі першай паловы назірання за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 15 жніўня, каардынатары кампаніі праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавялі пра станоўчыя і адмоўныя моманты мінулых этапаў.
“Асоба”: Эксперт міжнароднай арганізацыі па абароне праваабаронцаў Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. Яна распавядае пра напрамкі дзейнасці арганізацыі.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.