viasna on patreon

Суд па факце смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна прызначаны на 16 верасня

2016 2016-09-02T09:51:06+0300 2016-09-02T09:53:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pcichkin-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пцічкін

Ігар Пцічкін

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы, узбуджанай за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА А. Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.  Судовы працэс пачнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 верасня. Пачатак у 10 гадзін.

Між тым, 4 жніўня споўнілася 3 гады з дня трагічнай смерці ў Мінскім СІЗА №1 Ігара Пцічкіна. Роўна столькі часу спатрэбілася ягонай маці Жане Пцічкінай, каб з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

У траўні 2016 года Жана Пцічкіна, не пагадзіўшыся з чарговай пастановай Следчага камітэта аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, узбуджанай па факце смерці сына, звярнулася ў Генеральную пракуратуру, які адмяніў рашэнне СК і прыняў справу да разгляду. Раследаванне завяршылася ў сярэдзіне ліпеня.

Мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адсідкі на "Валадарцы", дзе адбываў 3 месяцы арышту затое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятару заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі знайшлі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў. Аднак дагэтуль крымінальная справа па факце збіцця не ўзбуджаная.

Напачатку жніўня Жана Пцічкіна атрымала пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення сыну цялесных пашкоджанняў, якія маглі паслужыць прычынай смерці сына.

Праверку праводзіў старшы ўчастковы інспектар УУС Маскоўскага раёна Мінска Д. Кротаў, які ўстанавіў, што атрыманне Ігарам Пцічкіным шматлікіх цялесных пашкоджанняў не знаходзіцца у прычыннай сувязі з наступленннем смерці Пцічкіна: “Усталяваць паходжанне цялесных пашкоджанняў як у ходзе расследавання крымінальнай справы, так і пры правядзенні праверкі па вылучаных матэрыялах, не ўяўляецца магчымым”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства