viasna on patreon

Адвакат Мілюкова: Пра ўхіленне ад адбыцця пакарання гаворкі быць не можа

2016 2016-09-05T13:23:55+0300 2016-09-05T13:52:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhalnovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

1 верасня ў Наваполацку працягнуўся суд над Аляксеем Мілюковым (Жалновым) па абвінавачванню ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ).
Галоўнымі падзеямі судовага дня сталі паказанні, якая даваў Аляксей Мілюкоў, выступ прадстаўніка абвінавачвання Шынкевіча Сяргея Анатольевіча і выступ адваката Пятра Бірукова.
Аляксей Мілюкоў пракаментаваў усе абвінавачванні, абвергнуўшы аргументацыю кожнага з іх, пры гэтым распавядаючы аб сапраўдных падаплеках гэтых спагнанняў.
Датычна эпізода з “отращиванием бороды» - неахайнага знешняга выгляду, калі па меркаванню абвінавачвання на неаднаразовыя заўвагі дзяжурнага ён не рэагаваў і адмовіўся пагаліцца, Аляксей распавёў наступнае: у 7:50 ён падышоў да дзяжурнага, маючы намер атрымаць дазвол на выхад на працу, дзяжурны яго да працы не дапусціў, не распавёўшы чаму. Прэтэнзій адносна знешняга выгляду не выказваў. Аляксей выклікаў міліцыю каб засведчыць факт перашкод у допуску да працы. Потым з’явіўся кіраўнік ЛТП№8 Філімоноў, “розъяренный” як казаў Мілюкоў, і Аляксей звярнуўся да яго з тым жа пытаннем, што і да дзяжурнага. Філімонаў нічога не распавёў, і да працы не дапусціў. Філімонаў прэтэнзій адносна знешняга выгляду таксама не выказваў. Аляксей зноў выклікаў міліцыю. У рэшце да яго падышоў дзяжурны і сказаў, што будзе састаўляць матэр’ял аб парушэнні, бо Аляксей няголены.
Інцыдэнту з дрэннай прыборкай  тэрыторыі 5 лютага 2015 года папярэднічаў канфлікт з супрацоўнікамі ЛТП №8 Валюшкіным і Гуцулам, якім не спадабалася, што Мілюкоў знаходзіўся у аддзеле кадраў у працоўны час, прычым адміністрацыя ЛТП №8 у іншы час, зразумела, не працуе.
Да прад’яўлення Мілюкову прэтэзій адносна зарадкі тэлефонаў без прысутнасці гаспадара, ніякіх заўваг наконт гэтага ад адміністрацыі ні да яго, ні да іншых асуджаных, па яго словах, не паступала. Зараджалі усе і сыходзілі на працу, і пакідалі на ноч, дзяжурныя толькі вынімалі зарадныя устройствы з разетак, калі да іх не былі далучаны тэлефоны, ці планшэты. Прэтэнзіі з’явіліся толькі тады, калі з’явілася патрэба напісаць яшчэ колькі спагнанняў на Мілюкова, каб справа па 415-м артыкуле не рассыпалася ў судзе. Тое самае тычыцца і спагнанняў за пратэрмінаваную запазычаннасць – шмат асуджанных не плацілі за пражыванне, мелі большы тэрмін і памер запазычанасці, але спагнанняў не атрымлівалі.
Адвакат напачатку свайго выступу адзначыў, што не заўседы ўнутранная пазіцыя адваката адпавядае пазіцыі падабароннага, але, у дадзеным выпадку, ён, насамарэч, цалкам падтрымлівае пазіцыю Аляксея Мілюкова.
Пётр Бірукоў звярнуў увагу на 2 этапы стасункаў Мілюкова з пенетэнцыярнай сістэмай. Адзін пачынаючы з папраўчай калоніі №15, дзе Аляксей адбываў пакаранне па ранейшай крымінальнай справе і выйшаў пасля адбыцця паловы тэрміну, бо не меў спагнанняў і добра характарызаваўся. Потым ПУАТ №22 з 06.11.15 па 23.07.16, дзе ён, таксама, не меў ніводнага спагнання. Другі - пачынаецц 23.07.15 са спагнанняў за незасцелены ложак і пераводзе уў Наваполацк.
Прычыну пераводу, якая ў дакументах пазначаная як «исключительные обстоятельства», па меркаванню адваката, растлумачыла маці Аляксея – праваабарончая дзейнасць бацькі – Алега Жалнова.
Але, як адзначыў адвакат, Аляксей, будучы асобай неардзінарнай, і сам “дапамог” таму, што адбылося, адміністрацыя мела з ім складанасці.

Па меркаванню адваката ў ПУАТ №15 адміністрацыя, ведаючы асаблівасці характара Аляксея, свядома ставіла яго ва ўмовы, у якіх ён, баронячы свае правы, уступаў у канфлікт з адміністрацыяй ПУАТ №15 і ЛТП №8.
Пётр Бірукоў адзначыў, што па ар. 415 КК РБ наказваюцца асобы, што здзейснілі пабег, злоўжывалі акаголем і наркотыкамі, але ён не чуў аб тым, што кагосці каралі за незапраўлены ложак, ці пакінуты зараджацца мабільны тэлефон. Ён звярнуў увагу на тое, што меркаванне дзяржаўнага абвінаваўцы, адносна таго, што наяўнасць парушэння і спагнання аўтаматычна вядуць да кваліфікацыі дзеянняў абвінавачванага па арт. 415 КК РБ – ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі не мае пад сабой падстаў. Парушэнні, нават калі яны сапраўды мелі месца, трэба вывучаць зыходзячы з мэты, з якой яны здзяйсняліся. Мэты ухіліцца ад адбыцця пакарання Аляксей Мілюкоў не меў, таму саставу злачынства, прадугледжанага арт. 415 КК РБ няма.

Пасля аргументаў адваката суддзя вырашыў апытаць дадатковых сведкаў, а таксама запатрабаваць дадатковыя матэрыялы. Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 26 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства