viasna on patreon

Жана Пцічкіна дамагаецца ўзбуджэння яшчэ адной крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў СІЗА №1

2016 2016-09-05T15:34:12+0300 2016-09-05T15:35:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pcichkin-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пцічкін

Ігар Пцічкін

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення жыхару Мінска Ігару Пцічкіну цялесных пашкоджанняў ў СІЗА №1, якія маглі паслужыць прычынай ягонай смерці. Пра гэта стала вядома з адказу на скаргу маці Жаны Пцічкінай, які яна атрымала некалькі дзён таму.

Раней паведамлялася, што праверку праводзіў старшы ўчастковы інспектар УУС Маскоўскага раёна Мінска Д. Кротаў, які ўстанавіў, што атрыманне Ігарам Пцічкіным шматлікіх цялесных пашкоджанняў не знаходзіцца у прычыннай сувязі з наступленннем смерці Пцічкіна: “Усталяваць паходжанне цялесных пашкоджанняў як у ходзе расследавання крымінальнай справы, так і пры правядзенні праверкі па вылучаных матэрыялах, не ўяўляецца магчымым”.

Жана Пцічкіна, маці памёрлага, з дапамогаю юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна” звярнулася са скаргай  да пракурора Маскоўскага раёна Мінска, у якой прасіла адмяніць пастанову, паколькі лічыць яе цалкам неабгрунтаванай.

Пра фармальны характар праведзенай праверкі, на думку Жаны Пцічкінай, сведчыць павярхоўны аналіз розных груп цялесных пашкоджанняў, выяўленых на целе сына, бо вядома, што некаторыя з іх маюць неўстаноўленае паходжанне, г. зн. не ад фіксацыі Ігара рамянямі.

А вось крымінальная справа, узбуджаная за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА А. Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, будзе разглядацца  ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 верасня.

Мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адсідкі на "Валадарцы", дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятару заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, аднак сваякі знайшлі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў і дамагліся ўзбуджэння крымінальнай справы, якая некалькі разоў прыпынялася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства