Праваабаронцы дапамагаюць прадпрымальнікам адстойваць свае правы
Чарговы семінар для прадпрымальнікаў “Вас падверглі адміністрацыйнаму спагнанню? Што рабіць?”, арганізаваны мясцовым аддзяленнем ПЦ “Вясна”, адбыўся 5 верасня ў Маладэчна.
Юрыст Аляксей Хвосцік распавёў прысутным, што такое адміністрацыйны працэс, як абараніцца ад неабгрунтаванага пераследу, як абскрадзіць адміністрацыйнае спагнанне і г.д.
Бізнэсоўцы, у сваю чаргу, прыводзілі свае прыклады з жыцця, агучвалі факты адміністрацыйнага пераследу, задавалі шматлікія пытанні. Прагучала падзяка, што праваабаронцы не забываюцца на прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх структур горада і раёна, якім у сённяшні час прыходзіцца нялёгка, часта прыходзяць на дапамогу. Была выказана прапанова аб аб’яднанні ў свой прафсаюз, або грамадскую арганізацыю, каб лягчэй было адстойваць свае правы, Прысутныя гэтую ідэю падтрымалі.