viasna on patreon

Актывістаў затрымліваюць па дарозе на Мінск

2016 2016-09-12T17:08:07+0300 2016-09-12T17:43:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navapolack-manohin-sbor-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацк. Мікалай Манохін.

Наваполацк. Мікалай Манохін.

Як паведаміў рэгіянальны прадстаўнік ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч, 12 верасня быў двойчы затрыманы актывіст Мікалай Манохін, які рухаўся ў бок Мінска.

Першы раз аўтамабіль Мікалая Манохіна, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і не быў зарэгістраваны, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ у 14.20 на выездзе з Наваполацка нібыта з-за таго, што знаходзіцца ў вышуку. Яго даставілі ў Наваполацкі ГАУС, і прыблізна праз гадзіну актывіст быў адпушчаны без складання пратаколу.

Аднак каля 16 гадзінаў ужо на выездзе з Полацка на Мінскую трасу актывіст быў зноў затрыманы. Капітан ДАІ, што спыніў Мікалая Манохіна, правярае нумары аўтамабіля.

Алег Пашкевіч паведамляе, што ёсць інфармацыя, што на трасе Полацк-Мінск – на выездзе з Полацку, у Лепелі, за Бягомлем і далей - працуюць экіпажы ДАІ узмоцненыя супрацоўнікамі міліцыі.

Таксама вядома, што на выездзе з Ліды былі спыненыя актывісты Валер Мінц і Вітольд Ашурак, якіх затрымалі і даставілі ў Лідскі РАУС.

Узмоцнены кантроль на трасах у бок Мінску і затрыманні могуць быць звязаныя з акцыяй пратэсту супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў, на якую заклікаў прысці былы палітзняволены Мікалай Статкевіч, мусіць адбыцца 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства